Падчас маніторынгаў і праверак было ўстаноўлена, што ў 9 гандлёвых аб'ектах, якія наведалі кантралёры, адсутнічалі абавязковыя да наяўнасці тавары, прадугледжаныя асартыментным пералікам, у 4 для ўзважвання каўбасных вырабаў і іншай гатовай прадукцыі выкарыстоўваліся шалі, якія не прайшлі дзяржаўную праверку, у 3 крамах выкрыты парушэнні парадку фармавання рознічных коштаў. Асноўным з якіх з'яўлялася перавышэнне гранічных гандлёвых надбавак, у 2 выяўлена парушэнне парадку выкарыстання касавага абсталявання пры продажы тавараў.
Акрамя таго, у 13 крамах спынена рэалізацыя 64 найменняў прадукцыі са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці ад 1 дня да 2-х гадоў.
За дапушчаныя парушэнні заканадаўства аб цэнаўтварэнні, парадку выкарыстання касавага абсталявання, рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 7 фізічных асоб і 4 юрыдычныя асобы.
Інфармацыю па папярэджанні парушэнняў Дзяржкантроль па Віцебскай вобласці накіраваў у мясцовыя органы ўлады.
Дзіна Пракопава