Нядзеля, 08 Кастрычнік 2023

У Лепельскім раёне ўлады правялі заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

На іх прысутнічаў начальнік аддзела ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі палкоўнік Максім Паеўскі. Як піша сайт лепельскай раёнкі, з 3 па 6 кастрычніка пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Міхаіла Кісялевіча  ў Лепельскім раёне праводзіліся заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці.

Мэта заняткаў была павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі і зладжанасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны па фармаванні тэрытарыяльных войск раёна.

У рамках заняткаў праводзіліся тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы са службовымі асобамі выканаўчага камітэта, ваеннага камісарыята і адміністрацыяй пункта прыёму асабовага складу, праводзіліся заняткі з афіцэрамі запасу і начальнікамі аб'ектаў тэрытарыяльнай абароны.

Як піша “Лепельскі край”, на занятках па вывучэнні абавязкаў службовых асоб рабочай групы па арганізацыі тэрытарыяльнай абароны і групы кіравання фармаваннем прысутнічаў начальнік аддзела ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі палкоўнік Максім Паеўскі.

Таксама былі праведзеныя практычныя трэніроўкі з рабочай групай па арганізацыі тэрытарыяльнай абароны раёна і групай упраўлення фармаваннем тэрытарыяльных войскаў.

Пры правядзенні практычнай трэніроўкі з адміністрацыяй пункта прыёму асабовага складу былі выкліканыя ваеннаабавязаныя прызначаныя ў тэрытарыяльныя войскі раёна.

Вераніка Волкава