Пра тое, што помнік архітэктуры ўключаны ў абласную інвестыцыйную праграму на на 2023 год, паведаміла гарадская газета «Витьбичи». Яна ж нагадала, што летась віцебскі гарвыканкам ініцыяваў вывучэнне грамадскага меркавання наконт магчымасцяў выкарыстання «гістарычнай нерухомасці». Адной з самых частых прапановаў, мяркуючы па абмеркаваннях у сацыяльных сетках, была ідэя стварыць у гэтым будынку музей. Але ўлады дагэтуль, як кажуць, «не вызначыліся», або хаваюць свае намеры ад гараджан, бо яны могуць аказацца зусім не папулярнымі.
Планы выдаткаваць грошы на праект безадносна канкрэтнага прызначэння выглядаюць галаслоўнымі і падазронымі. Між тым віцябляне вельмі зацікаўленыя ў тым, каб у будынку, які займаў КДБ, з“явілася адкрытая і карысная для грамадскасці ўстанова, а не чарговая «кантора» з адміністрацыйнымі функцыямі. Каб тут паўстаў новы гарадскі аб“ект музейнага або мастацкага прызначэння, у архітэктурнага помніка нарэшце з“явіўся б шанс перастаць быць месцам, якое палохае грамадзян яшчэ са «сталінскіх» часоў.
Сяргей Мартынаў