Мяркуючы па ўсім, знойдзеныя косткі належалі некалькім дзясяткам ахвяраў. Актывісты ўпэўненыя, што ў лесе пад Хайсамі ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя зьдзяйсьняліся масавыя расстрэлы людзей. Апроч узбуджэньня крымінальнай справы, яны таксама прасілі сьледчых правесьці эксгумацыю і прызначыць неабходныя экспэртызы.
Зрэшты, крымінальная справа, магчыма, будзе распачатая пазьней – пасьля таго, як будзе праведзеная праверка. Як доўга будзе доўжыцца пачатая праверка – раённы аддзел Сьледчага камітэту заяўнікам не паведаміў.