Паводле інфармацыі апублікаванай кіраўніцтвам Полацкага пагранічнага атрада, з 1 па 9 студзеня праз пункты пропуску "Урбаны", "Грыгараўшчына" (беларуска-латвійская граніца) і "Відзы" (беларуска-літоўская граніца) у Беларусь уехалі: 704 грамадзяніны Латвіі, 195 асоб, якія не маюць грамадзянства Латвіі, 1072 грамадзяніна Літвы.
Такая магчымасць у жыхароў памежжа з'явілася дзякуючы таму, што ў снежні мінулага 2022 года беларускі ўрад паведаміў аб падаўжэнні на 2023 год бязвізавага рэжыму ўезду, які дзейнічае з Літвой, Латвіяй і Польшчай.
Для многіх латышоў і літоўцаў бязвізавы рэжым крыху спрасціў уезд у Беларусь, аднак і да гэтага ва ўсіх былі доўгатэрміновыя беларускія візы, атрымаць якія не складала працы.
Суседзі працягваюць прыязджаць да родных, для наведваюць могілак, часам для пакупкі спажывецкіх тавараў і паліва для ўласных аўтамабіляў, якія ў значнай ступені ніжэйшыя, чым у літоўскіх і латвійскіх магазінах і заправачных станцыях.
Для беларускіх жа ўладаў бязвіз з'яўляецца хутчэй крыніцай для стварэння прапагандысцкіх навел і не прадыктаваны эканамічнай неабходнасцю развіцця прымежнага гандлю і турызму.
Сяргей Ільін