Аўторак, 29 Сакавік 2022

У Віцебскай вобласці назіраецца змяншэнне зарэгістраваных злачынстваў. Але ці надоўга?

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Пасля таго як "сілавыя" органы расправіліся з удзельнікамі пратэстных 2020-2021 гадоў, шляхам завядзення крымінальных спраў у дачыненні да грамадзянскіх і палітычных актывістаў, улады рапартуюць аб тым, што з пачатку 2022 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці колькасць злачынстваў знізілася на 23%. Як змянілася колькасць злачынстваў на 1000 жыхароў замоўчваецца, бо гэты паказчык больш аб'ектыўны. 

Як адзначаюць ва ЎУС сілавікоў, трывожыць рост цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. У параўнанні з папярэднімі гадамі на сто злачынстваў з пачатку года гэтых грамадска небяспечных дзеянняў паказаў рост на 22 працэнты. За гэты час у Віцебскай вобласці адбылося 13 забойстваў. 

Праваахоўнікі канстатуюць, што ўзмацняючая сацыяльная і эканамічная нестабільнасць у рэгіёне, у значнай ступені паўплывала на тое, што вялікую колькасць злачынстваў грамадзяне ўчыняюць у стане алкагольнага ці наркатычнага ап'янення. Кожны чацвёрты-пяты злачынец быў нецвярозы. 

У бліжэйшы час фактарам росту злачынстваў, стане надыходзячы эканамічны крызіс, які ўжо стаў выяўляцца ў вобласці. Беспрацоўе, якое імкліва павялічвае сярод моладзі, нізкія заробкі, высокая інфляцыя, і адсутнасць жыццёвых перспектыў, стануць трыгерамі пагаршэння крымінальнай сітуацыі ў Віцебскім рэгіёне.

Іван Чайка