Панядзелак, 14 Лістапад 2022

Эльвіра Мірсалімава ведае, як распазнаць «змагара» і вымерыць «рускасць» у беларусах

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)

Гэтым разам жыхарка Віцебска на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук апублікавала тэкст, у якім разважае над тым, як правільна распазнаць «змагара» і як пратэставаць беларуса, каб выявіць у яго наяўнасць русафобскіх настрояў. Ці парушыла ў сваем выступе Мірсалімава нормы крымінальнага закона, павінны праверыць пракуратура ці следчыя органы.

На суд грамадзян, прыводзім усяго два абзацы з вялікага паста, у якіх Мірсалімава раскрывае методыку выяўлення колькасць рускага ў беларусах. Мова арыгінала. 

«Нужно спросить, русские ли они. Если сможет прямо сказать «да, я белорус и я - русский» (а ещё лучше написать это у себя на странице в соцсети*), тогда всё в порядке. Если эту фразу произнести не сможет и начнёт выкручиваться, даже словами про «единый народ» (они больше любят использовать «братский»), про общую историю, славян и евразийцев, тогда делайте выводы. Да, Беларусь, как и Россия — это многонациональная страна. Но если белорус, то однозначно — русский, ибо белоРУС. Мы — бело-, велико-, мало- РУССКИЕ.

«Я - белАрус, не русский» — это понятно, русофобский, змагарский нарратив. А вот «я белорус, я - за Батьку/за Союзное государство... но почему я должен считать себя русским?» — это переходная форма к открытой русофобии.»

Акрамя таго, Мірсалімава сваім пабліку заклікае беларускіх грамадзян да правядзення ў сацыяльных сетках масавага мерапрыемства (флэшмобу) пад лозунгам "Я - рускі".

Звычайна пасля такіх заяў у СМІ ўлады пачынаюць праверку з мэтай выявіць у дзеяннях грамадзян наяўнасць прыкмет крымінальнага злачынства, прадугледжанага арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 

Ці будзе прызначаная такая праверка ў дачыненні да Мірсалімавай, пакажа час.

Іван Чайка