Чацвер, 11 Ліпень 2013

Жыхары пратэстуюць…

Жыхары дому № 24 па праспэкце Будаўнікоў выступаюць супраць будаўніцтва ў двары гандлёва-забаўляльнага цэнтру. Паводле слоў Эдуарда, аднаго з жыхароў дому, будаўніцтва праходзіць з парушэньнямі: будаўнічая пляцоўка пад цэнтар захоплівае паркоўку, дарожкі да прыпынкаў і дзіцячую пляцоўку.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Сivil Rights Defenders праводзіць акцыю “Дашліце паведамленьне Алесю Бяляцкаму да 12 ліпеня”.

Год таму швэдзкія пілёты скінулі над тэрыторыяй Беларусі каля тысячы плюшавых мядзьведзікаў зь лёзунгамі ў падтрымку свабоды слова. Сьмелая і яскравая акцыя паказала ня толькі хібы сыстэмы СПА краіны, але і тое, як беларускія ўлады рэагуюць на непажаданую ім інфармацыю. Пра гэта заявіў палітвязень Павал Севярынец, камэнтуючы гадавіну «плюшавага дэсанту».

У суботу, 29 чэрвеня, перад хатняй гульнёй з клюбам “Менск-2” віцебскія футбалісты затрымалі гульню на 15 хвілін. І зьбіраліся выйсьці на поле ў саколках з надпісам “Мы гуляем бясплатна”. Такое рашэньне гульцоў зьвязанае зь нізкімі заробкамі (1,5-3 мільёны) і несвоечасовай выплатай грошай.

У Віцебску актывісты “Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў” зладзілі акцыю салідарнасьці з наваполацкім дэмакратычным актывістам Андрэем Гайдуковым, які абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве. Падчас акцыі ў двох раёнах і ў цэнтры Віцебску (побач з абласным судом, дзе праходзіць працэс над Гайдуковым) былі расклееныя ўлёткі супраць судовага працэсу. Гэтымі ўлёткамі актывісты МХД хацелі паказаць, што беларусаў прымушаюць ня думаць пра тое, што адбываецца вакол, і забараняюць абмяркоўваць гэта, у адваротным выпадку – людзям таксама пагражае стаць “шпіёнамі” і “здраднікамі”, як Андрэй Гайдукоў.