Чацвер, 11 Ліпень 2013

Жыхары пратэстуюць…

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Жыхары дому № 24 па праспэкце Будаўнікоў выступаюць супраць будаўніцтва ў двары гандлёва-забаўляльнага цэнтру. Паводле слоў Эдуарда, аднаго з жыхароў дому, будаўніцтва праходзіць з парушэньнямі: будаўнічая пляцоўка пад цэнтар захоплівае паркоўку, дарожкі да прыпынкаў і дзіцячую пляцоўку.

«Дом наш каапэратыўны, на дарожкі, асьвятленьне, паркоўку мы ўсімі жыхарамі зьбіралі грошы. Але гэта нікога не хвалюе! Дазвол на будаўніцтва даў, як нам кажуць, галоўны архітэктар гораду», - распавядае Эдуард. Усе жыхары дому № 24 і навакольных дамоў супраць будаўніцтва. Віцябляне сабралі подпісы супраць будоўлі, пісалі заявы ў гарвыканкам і аблвыканкам, аднак адказаў ад улады не было.

«Да нас прыходзіў прадстаўнік архітэктуры Віцебску з плянам будаўніцтва, на якім чамусьці зусім не пазначаныя памеры. На пытаньні жыхароў адказаць ня змог, толькі крычаў, што гэта інвэстыцыйны праект, і што яны нічога ня могуць зрабіць», - паведамляе жыхар дома Эдуард. Мабыць, для чыноўнікаў гандлёвы цэнтар важнейшы за спакой грамадзян…

Беларускі партызан