Петыцыя ЛітвінаўБелаРусаў да Рэспублікі Жамойція
Парламент Жамойціі (Сэймас/Seimas) у сьвеце толькі адзіны, які прызнаў маскоўскую газпрамаўскую фігуру Ціханоўскую “прэзідэнткай Беларусі” толькі на падставе фэйкавых выбараў у жніўні 2020-га не зьвяртаючы ўвагу на патрабаваньні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь праводзіць парламенцкія выбары першымі (не прэзідэнцкія).
Трэба заўважыць, што ніякія іншыя Парламенты добравядомых дзяржаваў не прызналі маскоўскую махлярку-аферыстку Ціханоўскую нейкай палітычнай асобай. А ЛітоўскаБелаРускі Народ вызнае гэтую асобу палітычнай аферыстыкай і махляркай.
Урад Жамойціі прадаставіў ёй “ахову” са спецслужбістаў, каб схаваць яе ад беларусаў у выгнаньні, якія пацярпелі ад крымінальных злачынстваў Ціханоўскай. Таксама Урад Жамойціі выдаў гранты Офісу/Кабінету Ціханоўскай у памеры (ад) €400,000 штогод з падаткаў абывацеляў Жамойціі на “палітычную актыўнасьць” Ціханоўскай.
За гэтыя (і іншыя маскоўска-нямецкія) грошы медыйная асоба Ціханоўская гадамі праводзіла прамаскоўскую палітычную дзейнасьць а таксама псіхалагічна-інфармацыйнымі спецаперацыямі інфармацыйнай вайны зьнішчыла вялікую грамадзянскую супольнасьць у Літве-Беларусі і старалася распіярыць на Захадзе эўрапейцаў-беларусаў як менавіта прамаскоўскіх людзей.
Зьнішчэньнем грамадзянскай супольнасьці Ціханоўская і яе атачэньне парушылі бясьпеку і стабільнасьць усяго Ўсходне-Эўрапейскага рэгіёну, бо яны гэтым падаўленьнем грамадзянскай супольнасьці значна паспрыялі пераўтварэньню тэрыторыі Беларусі ў вайсковую базу маскавітаў.
Дзяржаўная “дапамога” Ціханоўскай ад Жамойціі ў гэтых справах разглядаецца як брудная палітыка і парушэньне палітыкі дабрасуседства (паміж народамі): гэта таксама можна разумець як актыўны і агрэсіўны ўдзел Жамойціі ў гібрыдный вайне Масковіі супраць ЛітоўскаБелаРускай Нацыі і ЛітоўскаБелаРускай дзяржаўнасьці – ня трэба блытаць (нелігітымны і часовы) палітычны рэжым у Рэспубліцы Беларусь з тысячагадовай ЛітоўскаБелаРускай Дзяржаўнасьцю.
Мы, ЛітоўскаБелаРускі Народ, патрабуем ад ураду Жамойціі наступнае:
- Патрабаваньне пана Сяргея Каваленкі: вярнуць Вільню і Віленскі край;
- Выбачыцца перад ЛітоўскаБелаРускім Народам за ўчыненыя крыўды і кампенсаваць шкоду;
- Разагнаць Офіс Ціханоўскай;
- Жамойцкаму Сьледчаму Камітэту і Пракуратуры Жамойціі распачаць крымінальную справу аб прысваеньні грошай жамойцкіх падаткаплацельнікаў газпрамаўскім Офісам/Кабінетам Ціханоўскай;
- Прамаскоўскія палітыкі Жамойціі мусяць неадкладна падаць у адстаўку;
- Не ўжываць назву Літва як афіцыйную ў ніякай форме (напрыклад: ніякіх “Lietuva”);
- Зьмяніць афіцыйную назву краіны з “Летува” на Жамойція (Samogitia);
- Не ўжываць полацкі герб Пагоня афіцыйна ў ніякай форме;
- Замяніць афіцыйны герб на жамойцкі герб Локіс (“Мядзьведзь”);
- Не фальсіфікаваць гісторыю Літвы-Беларусі;
- Спыніць фальсіфікацыю гісторыі крывіцкага гораду Вільні тлумачачы яго полацкаю культуру як “прынесеную ўкраінскімі пераселянецамі” з уцягваньнем падманам у гэту фальсіфікацыю Ўкраінскага Народу;
- Спыніць называць літвінаў-беларусаў “савецкім” грамадзствам на падставе ідэалогіі “савецкі=беларускі=расейскі”.
4 кастрычніка 2022-га року, у Пасольства Жамойціі ЛітоўскаБелаРускі Народ.