Беларуска-расейскія манэўры «Захад-2017» мусяць прайсьці з 14 па 20 верасьня на шасьці палігонах Беларусі з удзелам вялікай колькасьці тэхнікі і асабовага складу вайскоўцаў з двух сумежных краінаў. Але яшчэ задоўга да вучэньняў грамадзкія актывісты і сябры палітычных партыяў пачалі разнастайнымі сродкамі выказваць сваю занепакоенасьць. У сталіцы і абласных цэнтрах пачалі зьяўляцца ўлёткі і плякаты супраць вайсковых вучэньняў і расейскай прысутнасьці на тэрыторыі Беларусі.
Нягледзячы на запэўніваньні вышэйшага беларускага кіраўніцтва, што расейскія вайскоўцы і самі вучэньні не нясуць пагрозаў ані Беларусі, ані нікому зь яе суседзяў, ня ўсе беларусы гэтаму вераць і папярэджваюць грамадзянаў пра імаверную небясьпеку. З найвялікшых пагрозаў вылучаюць захоп «Сувалкаўскага калідору», уварваньне расейскага войску ва Ўкраіну зь беларускай тэрыторыі і захаваньне ў Беларусі часткі расейскага вайсковага кантынгенту па сканчэньні манэўраў.
https://viciebskspring.org/news/akcyi/item/2431-vitsebski-rajon-ruski-saldat-idzi-damou#sigProId2985ecd1bc
С. Горкі