Пятніца, 30 Жнівень 2013

Прафсаюз РЭП рыхтуецца да пікету

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Валер Місьнікаў Валер Місьнікаў

Прававы інспэктар прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці па Віцебскай вобласьці Валер Місьнікаў накіраваў у адміністрацыю Чыгуначнага раёну абласнога цэнтру заяўку на правядзеньня пікету. У ёй возьме удзел адзін чалавек. Акцыя павінна адбыцца 8 верасьня ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў – месцы, адмыслова вызначаным уладамі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Мэта заяўленага пікету: выказаць пратэст супраць прынятай Пастановы Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2013 г. № 569 «Аб мерах па рэалізацыі Закону Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”». Прыняцьце згаданай пастановы, на думку шэрагу экспэртаў, паставіла пэўныя катэгорыі грамадзян у дыскрымінацыйнае становішча.