Панядзелак, 02 Верасень 2013

Эўрадэпутат патрабуе падтрымаць доктара Пастнова

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Марэк Мігальскі Марэк Мігальскі

Эўрадэпутат Марэк Мігальскі зьвярнуўся ў Эўракамісіію, а таксама да міністра аховы здароў’я Польшчы Барташа Арлуковіча ў справе беларускага лекара Ігара Пастнова. Мігальскі заклікаў заступіцца за лекара, які за крытыку беларускіх уладаў быў прымусова зьмешчаны ў псыхіятрычную лякарню, паведаміла памочніца дэпутата Мігальскага Ганна Бяляс:

- У сваіх лістах спадар дэпутат падкрэсьліў, няма сумневаў у тым, што прысуд палітычна матываваны. Прысуд беларускаму псыхіятру зьяўляецца чарговай спробай зьнішчэньня грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. У сувязі з гэтым спадар дэпутат заклікае прыняць усе магчымыя крокі на міжнародным форуме з мэтай абароны беларускіх лекараў, а таксама прыняць захады ў гэтай справе.

Крыніца: Радыё Рацыя