Днямі мусіць прыйсьці адказ наконт падобнай акцыі з адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску. На 29 кастрычніка пікет салідарнасьці з палітвязьнямі замаўлялі каардынатар руху “За свабоду” па Віцебскай вобласьці Хрыстафор Жаляпаў і актывіст аргкамітэту па стварэньні сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Аляксей Гаўруцікаў. Яны таксама хочуць зладзіць акцыю, каб прадэманстраваць салідарнасьць зь Мікалаем Статкевічам, Эдуардам Лобавым, Алесем Бяляцкім ды іншымі палітвязьнямі, патрабуючы іхнага вызваленьня.
Крыніца: Праваабарончы цэнтар "Вясна"