Выпадкі несанкцыянаваных палётаў лятальных апаратаў без чалавека на борце, кіраванне палётам якога магчыма пры ўмове візуальнага кантакту з ім, а таксама некіравальных вольналётаючых апаратаў, у паветранай прасторы Беларусі выраслі.
Паводле міліцыянткі, правіламі выкарыстання авіямадэлей у Беларусі, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2016 №636 вызначаны парадак, прававыя і арганізацыйныя асновы іх выкарыстання, у тым ліку ўстаноўлена забарона іх выкарыстання (пункт 5), у тым ліку на вышыні, якая перавышае 100 метраў ад узроўню зямной (воднай) паверхні; агульнай масай больш за 0,5 кілаграма без адпаведнай маркіроўкі авіямадэлі.
За невыкананне вышэйзгаданых патрабаванняў да ўладальнікаў і карыстальнікаў лятальных апаратаў уладамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць згодна з артыкулам 18.35 КаАП "Парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы або правілаў выкарыстання авіямадэлей".
Таксама лепельскія міліцыянты заклікаюць людзей праз мясцовую раёнку паведамляць ім пра несанкцыянавае выкарыстанне паветранай прасторы. І нават калі дазваляюць акалічнасці, ажыццяўляць візуальнае суправаджэнне і прымаць меры да выяўлення і затрымання асобы.
Як кажуць міліцыянты, палёт без дазволу на выкарыстанне паветранай прасторы аператарам БЛА з'яўляецца парушэннем патрабаванняў п. 95 Правілаў і класіфікуецца як адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае арт. 18.35 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.
Але, як зазначае маёр міліцыі Лепельскага РАУС Яўгенія Свідзінская, згодна з арт. 3.30 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях РАУС не надзеленыя правам вядзення адміністрацыйнага працэсу і складання пратаколаў за парушэнні, прадугледжаныя артыкула 18.35 КаАП РБ. Гэтыя паўнамоцтвы прадастаўлены органам паветранага транспарту ў асобе Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі і Міністэрства абароны Беларусі.
У адпаведнасці з ч. 2 арт. 6.1 ПВКаАП абавязак даказвання наяўнасці падстаў для адміністрацыйнай адказнасці, віны асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, і абставінаў, якія маюць значэнне для справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, ляжыць на службовай асобе органа, які вядзе адміністрацыйны працэс.
Лепельскія міліцыянты нагадваюць пра адказнасць, якая прадугледжаная артыкулам18.35 КаАП РБ (Парушэнне правіл выкарыстання паветранай прасторы або правіл выкарыстання авіямадэлей).
- Парушэнне правіл выкарыстання паветранай прасторы або правіл выкарыстання авіямадэляў -
цягне накладанне штрафу памерам да дваццаці базавых велічыняў, а на юрыдычную асобу - да пяцідзесяці базавых велічынь.
- Тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, цягне накладанне штрафу памерам ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - ад дваццаці да ста базавых велічыняў.
Адказнасць па арт. 309 КК РБ (Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін).
- Наўмысныя разбурэнне, пашкоджанне або прывядзенне іншым спосабам у непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага, воднага, паветранага, аўтадарожнага, магістральнага трубаправоднага транспарту, шляхоў зносін, збудаванняў на іх, сродкаў сігналізацыі або сувязі або іншага транспартнага абсталявання, калі гэтыя дзеянні заведама для вінаватага маглі пацягнуць смерць чалавека, крушэнне, аварыю або іншыя цяжкія наступствы, караюцца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2015 N 241-З)
- Тыя ж дзеянні, якія пацягнулі па неасцярожнасці прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання або ўрону ў асабліва буйным памеры, караюцца штрафам, або арыштам, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў. (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2015 N 241-З)
- Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека, (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2015 N 241-З) караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.
- Дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, учыненыя ў мэтах учынення злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 124, 126, 289, 359 і 360 гэтага Кодэкса, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі (частка чацвёртая артыкула 309 уведзена Законам Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2014 N 165-З).
Пётр Давыдаў