З Бігосава затрыманага адвезлі ў Верхнядзвінскі РАУС, дзе трымалі трое сутак да суду. Аргументы пра тое, што выявы «Пагоні» з“яўляецца нацыянальнай каштоўнасцю і яна ёсць нават на дзяржаўным гербе Віцебскай вобласці, не падзейнічалі ні на міліцыянтаў, што складалі адміністрацыйны пратакол, ні на суд. Барыса Хамайду прызналі вінаватым за тое, што выяву «Пагоні» маглі бачыць іншыя людзі – як яе ўбачыў памежнік, што сам запатрабаваў паказаць дакумент для праверкі. Такім чынам актывіст нібыта дэманстраваў свае грамадска-палітычныя погляды.
Аргумент пра тое, што налепка ў пашпарце з“явілася больш за 10 гадоў таму, і што з ёй дакумент ні разу не прыцягваў увагу памежных службаў, таксама не былі прыняты да ўвагі. Хамайда быў асуджаны да 15-ці сутак арышту з улікам часу затрымання да суду. Утрымлівалі актывіста ў камеры для арыштантаў пры Верхнядзвінскім РАУС.
Падчас вызвалення міліцыянты папярэдзілі, што пашпарт не аддадуць, бо ён лічыцца наўмысна пашкоджаным. Дакумент абяцалі пераслаць у пашпартны стол па месцы жыхарства, і цяпер актывіст мусіць заплаціць адну базавую велічыню за атрыманне новага пашпарта.
Тэлефон, забраны падчас затрымання, Барысу Хамайду вярнулі: у ім не знайшлі ні «экстрэмісцкіх» падпісак, ні фотаздымкаў, за якія можна было б прыцягнуць уладальніка да адказнасці.
Станіслаў Іваноўскі
Нядзеля, 13 Жнівень 2023
Барыс Хамайда на волі, але без пашпарта
Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер адбыў 15-суткавы арышт, прысуджаны яму паводле арт. 24.23 КаАП. Незаконным пікетаваннем Верхнядзвінскі райсуд у асобе суддзі Таццяны Куклінай прызнаў наяўнасць налепкі ў «Пагоняй» у пашпарце Барыса Хамайды. Налепку заўважыў памежнік, які правяраў дакументы на выхадзе з цягніка Полацк-Бігосава. Па яго ініцыятыве 75-гадовы актывіст, які збіраўся ў Бігосаве далучыцца да пешай пілігрымкі ў Росіцу, быў затрыманы і асуджаны.
Апублікавана ў
Адміністрацыйны перасьлед