Пры разглядзе у судзе адміністрацыйнай справы мясцовыя міліцыянеры прадаставілі доказы таго, што ў сваім профілі сацыяльнай сеткі «Аднакласнікі», Дзяніс распаўсюдзіў інфармацыйную прадукцыю з інтэрнэт-рэсурсу "Хартыя'97%", уключаную ўладамі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судовым паседжанні «правапарушальнік» віну ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння не прызнаў. Ён патлумачыў, што выкладзеныя ў пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні акалічнасці не адпавядаюць рэчаіснасці, паколькі прагледзець у Інтэрнэце названыя рэсурсы не ўяўляецца магчымым. Але не адмаўляў, што спасылкі на "Хартыя'97%", маглі знаходзіліся на ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».
Тым не менш, суддзя Карытка палічыў, што мужчына распаўсюджваў «экстрэмізм» у сацыяльных сетках і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП падвергнуў Цыбульскага арышту на сем сутак і канфіскаваў у даход дзяржавы тэлефонны апарат, які яму належыў.
Зоя Рогава