Суддзя Алеся Саян, якая прызнала жанчыну вінаватай, працуе на гэтай пасадзе з 2022 г. Да таго, каб апрануць судзейскую мантыю, яна ішла шмат гадоў. Саян скончыла факультэт правазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсіта імя А.Куляшова і прыйшла працаваць у Талачынскі раённы суд кансультантам.
Праз некалькі год яе прызначылі вядучым спецыялістам, і толькі ў верасні мінулага году Алеся Саян стала суддзёй – ёй быў прысвоены найніжэйшы 5-ты кваліфікацыйны клас.
Суддзя Саян не была датычнай да масавай карнай кампаніі ў 2020-м годзе, калі пасля прэзідэнцкіх выбараў судовыя справы ішлі проста валам, не спрычынілася яна і да пазнейшай хвалі судоў у 2021- годзе. Аднак сёлета ёй давялося засведчыцць адданасць сістэме, аштрафаваўшы шматдзетную маці.
Вольга Кубарская працуе ў бьюці-сферы, выхоўвае трох сыноў і дачку.
Лявон Каляда