З пратаколу міліцыі, зачытанага ў судовым паседжанні, вынікала, што «правапарушальнік» на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» доўгі час захоўваў і распаўсюджваў публікацыі інфармацыйнага рэсурсу «Зеркало», які ўлады ў 2022 годзе ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Судзьдзя Елісеенка пагадзілася з сабранымі супрацоўнікамі мясцовага РАУС доказамі віны Касцюка і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала яго арыштам на пятнаццаць сутак без канфіскацыі тэлефона.
Генадзь Прохараў