Сіўцэвіч быў затрыманы напярэдадні, у Докшыцкім РАУС правялі агляд ягонага тэлефона і выявілі так званыя «экстрэмісцкія матэрыялы». Суд расцаніў іх наяўнасць на старонцы ў «Одноклассниках» як распаўсюд і парушэнне ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ – (распаўсюд, выраб, захоўванне інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымліва заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). За гэта мужчыну прысудзілі 10 сутак арыштy.
Міхась Хмара
Чацвер, 13 Ліпень 2023
Жыхару Докшыцаў Віктару Сіўцэвічу прысудзілі 10 сутак за «экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю»
20 чэрвеня ў судзе Докшыцкага раёну разбіралі справу мясцовага рамесніка, у якога на старонцы ў «Одноклассниках» міліцыянты заўважылі «лагатып тэлеканала «Б», а таксама рэпост з інтэрнэт-рэсурса, таксама прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Суддзя Вячаслаў Елісеенка пакараў Віктара Сіўцэвіча арыштам на 10 сутак.
Апублікавана ў
Адміністрацыйны перасьлед