Такім чынам, толькі за 10 месяцаў гэтага году ў Віцебскім рэгіёне было прысуджана 12 640 рублёў штрафаў, 476 сутак арыштаў, 122 гадзіны грамадскіх працаў. Праўда, не менш як 7 разоў суды спынялі адміністрацыйныя справы.
Самымі «ураджайнымі» былі лістапад і ліпень – па 11 судовых пастановаў з пакараннямі. Усяго за 10 месяцаў было складзена 49 адміністрацыйных пратаколаў: 21 пратакол за «несанкцыянаванае пікетаванне» (арт. 24.23 КаАП) і 27 пратаколаў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).
Што да сацыяльнага статусу пакараных, то сярод іх былі і пенсіянеры, і лекары, і служачыя розных, у тым ліку дзяржаўных установаў, а таксама двое журналістаў.
Жанна Жалейка