Уладзімір Булаўскі, вядомы ў Віцебску арганізатар выступаў беларускіх выканаўцаў і гуртоў, мае выйсці з-пад арышту ў першы дзень 2023г. З улікам апошняга інцыдэнту, у 2022г. яго тройчы судзілі па адміністрацыйных артыкулах – у снежні (вырак – 15 сутак арышту), у ліпені (30 сутак арышту паводле арт. 24.23 КаАП), і ў лютым (15 сутак арышту паводле арт. 24.23 КаАП)
Да гэтага арт-менеджар Булаўскі таксама быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па так званых «народных» артыкулах. У 2020-м годзе ён быў асуджаны да 8-мі сутак арышту за парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (былы арт. 23.34 КаАП). У лістападзе 2021 года яго пакаралі арыштам на 7 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў па арт. 19.11 КаАП.
Жанна Жалейка