Полацкія міліцыянты на мужчыну склалі адразу два пратаколы: па арт. 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).
Суд над Бярдзенёвым адбыўся 11 лістапада, які праходзіў у закрытым рэжыме, на якім суддзя прызнаў яго вінаватым па двух пратаколах і арыштаваў на 30 сутак.
Каля пяці гадоў таму Генадзь быў адным з ініцыятараў стварэння пярвічнай арганізацыі «Свабодны прафсаюз Беларусі» сярод ІП на Полацкім рынку.
Віталь Кажух