Суд над Жаннай Івановай (Жанна Жалевіч – гэта творчы псеўданім журналісткі) мусіў адбыцца толькі ў пятніцу, 18-га лістапада. Але раніцай 16-га па яе прыйшлі супрацоўнікі Першамайскага РАУС. Жанчына паспела паведаміць пра гэта ў сацыяльных сетках. І толькі ўвечары з’явілася наступнае паведамленне, што яна на волі, але са штрафам у 3 200 рублёў.
Паводле артыкула 24.23 КоАП яе маглі пакараць і «суткамі», але спадарыня Жанна мае шэраг хранічных хваробаў, што было ўлічана судом. Сувязь з журналісткай па-ранейшаму адсутнічае: найверагодней, што тэлефон у яе забралі ў якасці гарантыі аплаты штрафа.
Таццяна Віктарава