Падставай стаў малюнак «Не вайне» на яе старонцы ў фэйсбуку. Але справа ў тым, што Вольга ўжо адбыла арышт за яго некалькі месяцаў таму. Але суддзя Зінаіда Балаболава зноў прызнала Вольгу вінаватай і зноў прысудзіла 15 сутак.
Вольгу Брыцікаву затрымалі 1 лістапада. Яе асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» на 15 сутак. 8 лістапада яна абвясціла галадоўку.
Увесну Вольга Брыцікава адсядзела 75 сутак. Яе пяць разоў запар арыштоўвалі на 15 сутак па артыкуле 24.23.
Таксама стала вядома пра тое, что Вольга Брыцікава з 8 лістапада 2022 года абвясціла галадоўку ў ІЧУ горада Наваполацка. Яна напісала адпаведную заяву на імя начальніка карнай установы.
Іван Чайка