У Воршы памянялі скандальнага старшыню райвыканкаму
Пра тое, што кіраўніком Аршанскага райвыканкаму прызначаны Аляксандар Пазьняк, паведамляе афіцыйны сайт Аляксандра Лукашэнкі. Лёс ягонага папярэдніка Леаніда Пянькоўскага не ўдакладняецца. Пянькоўскі адпрацаваў на пасадзе менш за тры месяцы.
Гэта было не ў прытоне: СК паведаміў падрабязнасьці затрыманьня ў Віцебску «сьвятара-сутэнёра»
Сьледчы камітэт раскрыў падрабязнасьці затрыманьня ў Віцебску праваслаўнага сьвятара аднаго з храмаў Ленінградзкай вобласьці (Расея). Паводле інфармацыі СК сьвятара затрымалі на аўтавакзале, а не ў прытоне.
У Віцебску скарацілі на чвэрць фінансаваньне будаўніцтва паліклінікі
Віцебскі гарадзкі савет дэпутатаў унёс зьмены ў «Інвэстыцыйную праграму гораду Віцебску на 2017 год». Зьмены закранулі і даўгабуд паліклінікі ў мікрараёне “Поўдзень-7А”
Ушацкі раён: Асуджаны старшыня сельскага выканкаму
Старшыня сельскага выканаўчага камітэту ва Ўшацкім раёне асуджаны раённым судом за злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Пра гэта паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкаму.
Інспэкцыя працы хавае ад рабочых матэрыялы праверкі наймальніка
Дырэкцыя ААТ «Полацак-Шкловалакно» вядзе псыхалягічны тэрор у адносінах да рабочых сябраў Свабоднага прафсаюзу Беларускага. А інспэкцыя працы імкнецца гэтага не заўважаць і ўтойвае ад працоўных матэрыялы адміністрацыйнага расьсьледаваньня дзеяньняў службовых асобаў заводу «Шкловалакно».
1155 гадоў беларускай дзяржаўнасьці — гадавіна, якую адзначае адзін горад
862 год — першая згадка пра Полацак, найстарэйшы горад Беларусі. Але гісторыкі лічаць, што сёлета 1155-ю гадавіну мае права адзначаць ня толькі Полацак. Гэта мусіць быць нацыянальнае сьвята — гадавіна беларускай дзяржаўнасьці.
«Я і ІЧУ. Асабісты погляд». Частка 6: Віцебск, Арцём Сізінцаў
«Віцебская вясна» працягвае знаёміць чытачоў з умовамі знаходжаньня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня. Журналіст Арцём Сізінцаў асьвятляў веснавыя акцыі пратэсту і суды над іх удзельнікамі ня толькі ў сваёй роднай Воршы, але і ў Магілёве, і ў Віцебску. Супрацоўнікі праваахоўных органаў ацанілі актыўнасьць рэпартэра – ён быў затрыманы 25 сакавіка за Дзень Волі ў Віцебску. Суд прызначыў Арцёму 10 сутак арышту.
Брытанскі адвакат распавёў пра парушэньні правоў Алана Сьміта, пакаранага судом Глыбокага
Адвакат зь Вялікай Брытаніі Майкл Полак распавёў для чытачоў нашага сайту пра шэраг парушэньняў правоў свайго суайчыньніка, дапушчаных праваахоўнай, сьледчай і судовай сыстэмамі Беларусі.
Чыноўнікі Беларусі працягваюць перамовы з Эўразьвязам пра цэнтры для мігрантаў
Праект пагадненьня з ЭЗ пра фінансаваньне цэнтраў для незаконных мігрантаў месяц таму ўхваліў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. У выніку, калі пагадненьне набудзе моц, Беларусь зможа атрымаць ад Эўропы ў межах пагадненьня 7 мільёнаў эўра, прадугледжаных у якасьці міжнароднай тэхнічнай дапамогі.
Двое віцебчукоў распавялі, як іх зьбілі АМАПаўцы, і апублікавалі здымкі сваіх траўмаў
Двое жыхароў Віцебску заявілі, што іх зьбілі супрацоўнікі АМАП. Паводле заявы праводзіцца праверка. Пасьля сустрэчы з АМАПаўцамі, распавядаюць хлопцы, у іх на целе засталіся вялізныя гематомы, зламаная рука, разьбітыя тэлефон і машына.