Палітвязень Жамчужны напісаў пра “адлігу” у стасунках з кіраўніцтвам калёніі
На пачатку траўня віцебскія праваабаронцы атрымалі чарговы ліст ад Міхаіла Жамчужнага. Палітвязень паведамляе калегам-праваабаронцам, што ўмовы адбыцьця пакараньня апошнім часам адносна палепшыліся. Піша пра свае патрэбы і пра тое, што адкрыліся магчымасьці, каб працягваць абараняць свае правы.
“Пол і гендэр”. Віцябляне навучаліся разбураць гендэрныя стэрэатыпы
У нядзелю 12 траўня ў Віцебску прайшоў трэнінг “Пол і гендэр”. Некалькі дзясяткаў маладых віцяблян разважалі на тэму гендэрнага гвалту і гендэрных стэрэатыпаў. Вучыліся гэтыя стэрэатыпы разбураць…
Біскуп Віцебскі: Шчыры жаль, але камунізм у нас яшчэ ня скончыўся…
Горкія словы пра камунізм, які ў нас, на жаль, “яшчэ ня скончыўся”, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч сказаў напрыканцы нядзельнай імшы ў катэдральным касьцёле, на якой вернікі парафіі разьвіталіся са сваім пробашчам Паўлам Кнурэкам. Ксёндз-паляк Павал Кнурэк пакідае Беларусь, бо ўлады забаранілі яму служыць у нашай краіне.
Віцебскі судзьдзя Ільля Белавус зноў застанецца бяз прэміі?..
Судзьдзя Кастрычніцкага суду Віцебску Ільля Белавус у пастанове, якую склаў на актывіста Уладзімера Кійко, памылкова ўказаў, што той меў раней адміністрацыйныя спагнаньні. Як палічыў праваабаронца Павал Левінаў гэтым самым Белавус замахнуўся на гонар і годнасьць грамадзяніна і папрасіў Вярхоўны суд разгледзець пытаньне аб прафпрыдатнасьці судзьдзі.
Мікола Качурэц атрымаў новы сьцяг ад Symbal.by – замест зьнішчанага міліцыяй
Калі ўладальнік інтэрнэт-крамы Symbal.by Павал Белавус прачытаў навіну зь Віцебску пра тое, што міліцыя мусіць выплаціць Міколу Качурцу за зьнішчаны на БНР-100 бел-чырвона-белы сьцяг усяго 8,72 рублёў – вырашыў падарыць актывісту новы сьцяг. Падарунак атрыманы.
“Несьмяротны полк” сабраў у Віцебску каля 100 ўдзельнікаў – фота
9 траўня на плошчы Перамогі ў Віцебску прайшлі афіцыйныя сьвяткаваньні з нагоды Дня Перамогі. У межах сьвята адбылася акцыя “Беларусь памятае”, да якой сёлета далучыліся ўдзельнікі прарасейскага руху “Несьмяротны полк”. Пад партрэтамі вэтэранаў з георгіеўскімі стужкамі сабралася каля 100 чалавек. Не абышлося без партрэта Сталіна...
Фотафакт: у Браславе адкрылі арку Перамогі – без георгіеўскіх стужак
У Браславе напярэдадні Дня Перамогі адкрылі адноўлены мэмарыял воінам-вызваліцелям. Цяпер да яго вядзе трыюмфальная арка, якую вянчае выява ордэну Айчыннай вайны. Паводле першапачатковага праекту, на бакавых брамках меліся быць яшчэ зоркі з георгіеўскімі стужкамі на шчыце, але на ўзведзенай арцы іх няма.
Віцебскія актывісты ўшанавалі памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсіяў
Напярэдадні Радаўніцы сябры грамадзянскай ініцыятывы “Хайсы” наведалі ў ваколіцах Віцебску месцы расстрэлаў і пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Ля крыжоў памяці і на магілы, у якіх ляжаць знойдзеныя ў часе пошукавых экспэдыцыяў парэшткі рэпрэсаваных, актывісты ўсклалі кветкі, запалілі памінальныя зьнічкі.
Віцебскі гарвыканкам забараніў шэсьце “Несьмяротнага палку” 9 траўня
Сябры левай партыі “Справядлівы сьвет” падавалі заяўку на правядзеньне ў Віцебску на Дзень Перамогі шэсьця-акцыі “Несьмяротны полк”. Віцебскія ўлады адмовілі ў правядзеньні шэсьця з фармулёўкай “не ўяўляецца магчымым”.
Палітвязень Міхаіл Жамчужны атрымае мэдаль да 100-годзьдзя БНР?..
Пра гэта Міхаіл Жамчужны паведаміў у паштоўцы, якую даслаў з калёніі віцебскаму праваабаронцу Леаніду Сьвеціку. “Рада БНР вырашыла ўзнагародзіць мяне юбілейным мэдалём за дзейнасьць на карысьць свабоднай і незалежнай Беларусі” – піша палітвязень.