МНС: выцечка газу з перакуленай цыстэрны каля Замасточча ліквідаваная
На ўчастку чыгункі Ворша-Віцебск увечары 24 ліпеня з рэек сышлі 15 цыстэрнаў з газам (прапан). Аварыя здарылася за некалькі кілямэтраў ад станцыі Замасточча. У адной з цыстэрнаў была выяўленая выцечка газу. Ранкам 25 ліпеня ў Віцебскім абласным упраўленьні МНС РБ паведамілі, што выцечка ліквідаваная.
У Смалянах руйнуюць будынак былога аграрнага каледжу
У Смалянах разбураюць стары будынак мясцовага каледжу, паведамляе orsha.eu. Вёска Смаляны знаходзіцца ў Аршанскім раёне, яна славутая старажытнымі помнікамі архітэктуры. Дакладней – іх руінамі.
Як “перазагружаюць” Аршанскі раён. Ігар Ісачанка падагульніў вынікі працы за паўгодзьдзе
Кіраўнік Аршанскага раёну Ігар Ісачанка на сустрэчы з працоўнымі калектывамі расказаў, як у рэгіёне выконваецца Указ № 506. “Пачуць зь першых вуснаў пра пэрспэктывы разьвіцьця рэгіёну, задаць жыцьцёва важныя пытаньні на сустрэчу прыйшло больш за 400 чалавек”, – інфармуе orshanka.by.
Сын забіў маці?.. Сьледчыя перадалі справу ў пракуратуру для накіраваньня ў суд
32-гадовы жыхар Наваполацку абвінавачваецца ў забойстве з асаблівай лютасьцю ўласнай маці (ч.2 арт.139 КК). Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіраваньня ў суд, паведамляе прэс-служба УСК па Віцебскай вобласьці.
На “Шкловалакне” актывістам забараняюць распаўсюджваць інфармацыю аб дзейнасьці СПБ
Днямі на прахадной заводу адбыўся скандал. Начальнік аховы прадпрыемства ААТ “Полацак-Шкловалакно” забараніў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага вывешваць інфармацыйны ліст на стэнд для грамадзкіх арганізацыяў, піша сайт “Свабодны прафсаюз – Полацак”.
Гарвыканкам: гандляваць алькаголем на разьліў у парку каля Віцьбы – можна
Віцебскі гарвыканкам даслаў афіцыйны адказ на пэтыцыю з просьбай забараніць продаж алькагольных напояў у зоне адпачынку на набярэжнай Віцьбы. Улады пішуць, што гандляваць алькаголем на разьліў у аб’ектах грамадзкага харчаваньня ў парку на набярэжнай Віцьбы можна, бо гэта не супярэчыць дзейнаму заканадаўству.
На ўладальніка сядзібы Адамава пачалі пісаць скаргі. У чым справа?..
Сёлета колішняя сядзіба батаніка Ўладзімера Адамава ў Вялікіх Лётцах перайшла ва ўласнасьць прадпрымальніка Максіма Жукава. Культурны дзеяч зь Віцебску ператварае сядзібу ў культурны цэнтар, але, як высьвятляецца, ня ўсім падабаецца яго актыўная дзейнасьць.
Абласны суд не задаволіў скаргу псыхіятра Пастнова – прысуд не зьмякчылі
Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду разгледзела 19 ліпеня апэляцыйную скаргу віцебскага “доктара-праўдаруба” Ігара Пастнова, які быў асуджаны судом Бешанковіцкага раёну на тры гады “хіміі” за паклёп на пракурора (ч.2 арт.188 КК). Скарга пакінутая без задавальненьня, а прысуд – бяз зьменаў.
Віцебскі “Справядлівы сьвет” заявіў пра намер удзельнічаць у выбарах
На паседжаньні бюро Віцебскай гарадзкой арганізацыі сябры Беларускай партыі аб’яднаных левых “Справядлівы сьвет” разгледзелі ход падрыхтоўкі да ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах.
Лукашэнка не памілаваў паляўнічага, які застрэліў інспэктара Раўкова
У 2015 годзе жыхара Талачына Дзьмітрыя Голубева прызналі вінаватым у наўмысным забойстве інспэктара прыродааховы і асудзілі на пажыцьцёвае зьняволеньне (ч.2. арт.139 КК). Усё адбылося хутка: ад моманту затрыманьня да абвяшчэньня прысуду прайшло ўсяго паўгоду. Але і падчас сьледзтва, і на судзе мужчына сьцьвярджаў, што наўмысна не забіваў – здарыўся няшчасны выпадак…