З клопатам пра роднае слова – у Віцебску прайшла абласная канфэрэнцыя ТБМ
10 красавіка ў залі культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кальцо гораду Віцебску „Дзьвіна”» адбылася справаздачна-выбарная канфэрэнцыя Віцебскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы.
Валянціна Крук: Ніякіх зьвестак пра нараду ў Полацкім райвыканкаме я не паведамляла
У Полацку разгарэўся скандал, зьвязаны з публікацыяй на нашым сайце інфармацыі пра забаронены ў горадзе канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча. У цэнтры скандалу апынулася Валянціна Крук, дырэктар Полацкага цэнтру рамёстваў і нацыянальных культур, у якім мусіў адбыцца канцэрт сьпевака.
У Полацку забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча
У Полацку забаранілі праводзіць канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча. Канцэрт мусіў адбыцца ў Полацкім Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур і першапачаткова быў узгоднены з начальнікам аддзелу ідэалягічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкаму Віктарам Палушкіным. Аднак напярэдадні канцэрту ў райвыканкам патэлефанавалі з вобласьці і ладзіць канцэрт забаранілі.