Эканоміка Віцебскай вобласці пачала страчваць тэмпы ў прыцягненні інвестыцый
За 1,5 года бягучай пяцігодкі ў эканоміку Віцебскай вобласці было прыцягнута каля 1,6 млрд. долараў інвестыцый, што складае толькі 63% ад запланаванага. Калі ўлічыць, што ў 2022 годзе ў дачыненні да Беларусі ўведзены жорсткія санкцыі, то віцебскія ўлады наўрад ці змогуць дасягнуць у 2021-2025 гадах запланаваных, паводле бягучага курсу, 8,5 млрд долараў інвестыцый. Гэта азначае, што ўстойлівае развіццё рэгіёна пад пагрозай зрыву.
Вакалістку полацкага гурта «Варган» Ксенію Глот асудзілі на 15 сутак арышту
Дзяўчыну затрымалі 30 чэрвеня. На яе склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па ч. 2 арт. 19.11 (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) КаАП Рэспублікі Беларусь.
У Андрэя Галавырына падчас арышту здарыўся гіпертанічны крыз
Наваполацкаму грамадскаму актывісту прысудзілі другі арышт запар. Ён быў затрыманы 15 чэрвеня і асуджаны на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». 1 ліпеня яго асудзілі другі раз – за несанкцыянаванае пікетаванне. Цяпер Андрэй Галавырын мусіць адбыць два арышты па 15 сутак запар, нягледзячы на праблемы са здароўем.
Затрымалі Ксенію Глот, вакалістку полацкага гурта «Варган»
Пра гэта ў Instagram паведаміў яе муж, Канстанцін Путронак. Паводле ягонага допісу, учора Ксенію выклікалі ў РАУС, каб узяць тлумачэнні па адміністрацыйнай справе, якая тычыцца распаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў. Якіх менавіта, жанчыне не патлумачылі. З міліцыі Ксенія Глот дахаты не вярнулася. Няма ніякіх звестак, ці адбыўся сёння суд, і які далейшы лёс жыхаркі Полацку.
Вольгу Ялцэвіч будуць судзіць за дапамогу палітвязням
Жыхарку Докшыцаў вінавацяць у фінансавай дапамозе рэпрэсаваным паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці). Больш за паўгода яе трымаюць у Берасцейскім СІЗА №7 (Вольга Ялцэвіч мае рэгістрацыю ў Берасцейскай вобласці), на цяперашні момант следства скончана, і абласная пракуратура ўжо перадала справу ў суд. Жанчыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.