14.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні, сілавыя структуры, рэпрэсіі, дыфамацыя "Вясне" стаў вядомы прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара Навагрудчыны Віктара Пільжыса. 13 кастрычніка 2022 года яго асудзілі за рэпост паведамлення пра двух сілавікоў з Ваўкавыска на два гады калоніі. Справу Пільжыса разглядаў суд Карэліцкага раёна.

14.12.2022 Тэгі: адміністратыўны перасьлед, перасьлед, рэпрэсіі, затрыманьні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-14 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед Гелена Ярмусік. Судовая калегія Гродзенскага абласнога суда 6 снежня разгледзела апеляцыйную скаргу пенсіянеркі Гелены Ярмусік, асуджанай за паклёп на службовую асобу паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса.

14.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя Андрэй Струнец. У судзе Маларыцкага раёна 29 лістапада вынесены прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Струнцу, абвінавачанага паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса ў абразе прадстаўніка ўлады – супрацоўніка міліцыі.

13.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, дыфамацыя Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Суд Баранавічскага раёна і горада Баранавічы пад старшынством суддзі Іны Паўлоўскай разгледзеў 7 снежня крымінальную справу 50 – гадовага Віталя Корсака. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч. арт. 368) і знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370).

13.12.2022 Тэгі: праваабаронцы, аналітыка, катаваньні, рэпрэсіі  Працоўная група Платформы "Грамадзянская Салідарнасць" па барацьбе з катаваннямі прадставіла свой трэці Індэкс катаванняў. Індэкс катаванняў 2021 года вымяраўся ў сямі краінах рэгіёну АБСЕ: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія і Украіна.

13.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Мінскім абласным судзе 12 снежня агучылі прысуд чатыром палітзняволеным жыхарам Салігоршчыны. Суддзя Алена Міснік прызначыла мужу па "пратэсным артыкулам" і жонцы Алегу і Таццяне Бірулям — па шэсць гадоў калоніі, трэнеру Алегу Гаўрылаву — 10 гадоў калоніі, Сяргею Пасюку — пяць гадоў і шэсць месяцаў калоніі. Іх затрымалі за распаўсюд "пратэсных" газет яшчэ 13 снежня 2021 года, але падчас следства спіс артыкулаў Крымінальнага кодэкса, па якіх іх абвінавачваюць, вырас да пяці. Ужо на судзе справу накіроўвалі на дадатковае следства, падчас якога палітвязняў унеслі ў "Спіс тэрарыстаў".

12.12.2022 Тэгі: акцыі, палітвязьні, міжнародная салідарнасьць праваабаронцаў, справа Вясны У розных гарадах 10-11 снежня адбыліся сустрэчы з нагоды ўзнагароджання старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага Нобелеўскай прэміяй міра. Урачыстая цырымонія супала з Днём правоў чалавека. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генасамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

12.12.2022 Тэгі: праваабаронцы, Amnesty International Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова. Фота: spring96.org Сярод тых, хто 10 снежня, у  Міжнародны дзень абароны правоў чалавека, прымаў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру – правабаронца і зямлячка Алеся Бяляцкага Алена Маслюкова. Яна вучылася разам з Алесем у Гомельскім універсітэце, але толькі на курс ніжэй. Мы паразмаўлялі з Аленай пра дарогу Алеся да Нобеля:

12.12.2022 Тэгі: перасьлед, рэпрэсіі, затрыманьні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11-12 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.