20.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед У Кастрычніцкім судзе Віцебска напачатку снежня асудзілі Ўладзіслава Аўчыннікава паводле ч. 1 арт. 352 (Неправамоцнае авалоданне камп’ютарнай інфармацыяй), ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сняжана Кіндзеева прызначыла Уладзіславу 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф 300 базавых велічыняў.

20.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, правы працоўных Аляксандр Ярашук і Сяргей Антусевіч у судзе. У Мінскім гарадскім судзе 20 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў – Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтаркі Ірыны Бут-Гусаім. Іх вінавацяць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342), а Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч.3 арт. 361).

20.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 снежня агучылі прысуд 24-гадовай экскурсаводцы Аксане Манкевіч. Яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначылі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Прысуд вынесла Вікторыя Шабуня. Пасля трох месяцаў у СІЗА Аксану вызвалілі ў зале суда. Манкевіч не зможа больш у Беларусі працаваць экскурсаводкай, бо паводле пастановы ўрада ад 7 снежня, з новага года экскурсаводамі не змогуць працаваць тыя, каго судзілі па "пратэсных" крымінальных артыкулах.

20.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, дыфамацыя Вадзім Дзенісенка. Фота: mnsvu.org У судзе Пінскага раёна і Пінска 5 снежня за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) быў асуджаны мясцовы 35-гадовы жыхар Дзяніс Стасевіч. Гэта другі прысуд, які вынеслі па гэтым артыкуле Дзянісу.

19.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед У судзе Докшыцкага раёна 28 лістапада асудзілі 19-гадовага Аляксандра Сініцу паводле арт. 341 (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вячаслаў Елісеенка прызначыў мужчыну паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

19.12.2022 Тэгі: адміністратыўны перасьлед, ціск, рэпрэсіі, затрыманьні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-19 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

19.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя Генадзь Борыс. У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 16 снежня вынесены прысуд Генадзю Борысу, абвінавачанага ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370).

19.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед Валерый Троцкі. Фота з сацыяльных сетак. У Гродзенскім абласным судзе 19 снежня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Валерыя Троцкага, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 368). Яму можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі.

16.12.2022 Тэгі: грамадства, праваабаронцы Асобы: Алег Гулак Алег Гулак — старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта, грамадскі дзеяч і праваабаронца. Ён грамадскі абаронца ўдзельнічаў у дзясятках судовых спраў, грамадскіх дзеянняў па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Яго не стала ва ўзросце 55 гадоў.

16.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя У судзе Бярозаўскага раёну 24 лістапада асудзілі Алега Бязбабіча павдоле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Нямкова прызначыла Алегу два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).