Міліцыянтаў цікавіла, хто такі Юры Губарэвіч, дзе ён цяпер знаходзіцца, і ці падтрымлівае затрыманы з ім нейкія кантакты. «Нават запыталі, што пра што б я хацеў з ім паразмаўляць, каб раптам сустрэў. Яшчэ супрацоўнікі міліцыі цікавіліся, што я ведаю пра «суполку Робін Гуд». Я пра яе нават і не чуў. Называлі яшчэ нейкія прозвішчы, але я такіх людзей не ведаю», – распавёў Георгій Станкевіч.
Таксама з яго ўзялі падпіску, што ён не будзе парушаць крымінальнае заканадаўства, у прыватнасці артыкул 356 (Здрада дзяржаве). Георгій Станкевіч прапанаваў суразмоўцам перайсці на беларускую – адну з дзяржаўных моў. Але гэтую прапанову міліцыянты не падтрымалі.
Праз некалькі гадзін самі ж супрацоўнікі міліцыянты прывезлі яго дахаты.
Лявон Каляда