Праз 3 гадзіны знаходжання ў РАУС Жанна Жалевіч не выйшла з будынка, яе тэлефон не адказвае. Найверагодней, што яна затрымана паводле абвінавачання ў несанкцыянаваным пікетаванні паводле артыкула 24.23 КаАП. Дата суду над жанчынай невядомая.
У апошнія гады Жанна Жалевіч у якасці журналісткі супрацоўнічае за выданнем “Витебский курьер” (https://vkurier.by), у асноўным піша пра культурніцкія падзеі Віцебска. Апрача таго, што жанчына цікавіцца мастацкім жыццём роднага гораду, яна вядомая ў Віцебску зооабаронца, пра гэта сведчаць яе шматлікія допісы ў Фэйсбуку.
Юлія Іваноўская