Паводле ягоных словаў, яму не пашчасціла апынуцца ў раёне чыгуначнага вакзала 28 лютага каля 18 гадзін: якраз на гэты час каля чыгуначных вакзалаў  розных гарадоў Беларусі былі анансаваныя антываенныя акцыі. 
 
 Сяргей Серабро добра вядомы віцебскім міліцыянтам, і яго з’яўленне на чыгуначным вакзале магло выклікаць пэўныя падазрэнні: ён з’яўляецца заснавальнікам незалежнага інтэрнэт- рэсурсу «Народныя Навіны Віцебску». Верагодна, супрацоўнікі міліцыі вырашылі, што спадар Серабро збіраецца рабіць рэпартаж з несанкцыянаванай акцыі.
 
 Сайт «Народныя Навіны Віцебску» існуе ўжо 16 гадоў,  і яго неаднаразова спрабавалі заблакаваць. У жніўні 2020 года Мініформ заблакаваў адзін з  паддаменаў — news.vitebsk.сc, прычыны блакавання не паведамляліся. Цяпер рэсурс працягвае працаваць па іншым адрасе, але час ад часу карыстальнікі інтэрнэту маюць праблемы з доступам, бо спробы заблавакаць «Народныя Навіны Віцебску» працягваюцца.
 
 Феліцыян Красоўскі
				
		
			Панядзелак, 28 Люты 2022		
		
	  	  
	  
  
  
  
  
	  
	
		
	
	
  У Віцебску быў затрыманы фатограф і журналіст Сяргей Серабро
Каля дзвюх гадзін ён быў вымушаны правесці ў аддзеле міліцыі Чыгуначнага раёну. Потым затрыманага адпусцілі, але ягоны тэлефон застаўся «у палоне», як сам Сяргей Серабро напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
			Апублікавана ў
			Затрыманьні
				
		
	  	  
	  
		  Тэгі: