Пра затрыманне журналіста Віталя Скрыля праваабаронцам паведаміла яго адвакатка. Паводле яе, Скрыль быў дапытаны ў следчым камітэце як падазраваны ў злачынстве, прадугледжаным арт. 369 КК («Публічная абраза прадстаўніка ўлады»). Пасля допыту яго затрымалі на 72 гадзіны і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
У гэты ж дзень адбыўся ператрус у кватэры журналіста-фрылансера Змітра Казакевіча. Пасля ператрусу, які працягваўся каля трох гадзін, міліцыянты забралі ноўтбукі жонкі і дачкі журналіста, два сістэмныя блокі, стары тэлефон, два фотаапараты і невялікі бел-чырвона-белы сцяжок. Паводле жонкі журналіста Ірыны, падставай для ператрусу была крымінальная справа, заведзеная паводле арт. 188 КК на нявызначаную асобу, якая быццам бы «ачарніла» ў сацсетках лепельскага міліцыянта Міхно. Падчас ператрусу журналіста дома не было, ён на волі.
Ператрусы адбыліся таксама ў маці журналіста Вячаслава Лазарава, а таксама па месцы прапісцы фрылансера Уладзіміра Лунёва. Падрабязнасці удакладняе.
Янка Прас