Аўторак, 19 Снежань 2023

На Віцебшчыне пры вылучэнні зборам подпісаў у раённыя рады кандыдаты маюць няроўныя магчымасці

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

У Віцебскай вобласці раённыя выбарчыя камісіі правялі пасяджэнні, на якіх была вызначана колькасць подпісаў выбаршчыкаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Усе камісіі скарысталіся формулай, якая складалася ў тым, што каб зарэгістравацца кандыдатам неабходна сабраць 1% ад колькасці выбаршчыкаў, якія пражываюць у акрузе, але не менш за 10 подпісаў.

Аднак такі падыход ставіць у няроўнае становішча патэнцыйных кандыдатаў. Гэта няроўнасць носіць адносны характар ​​і звязана з рознай колькасцю выбаршчыкаў у сельскіх акругах Віцебскага рэгіёна. І чым меншая колькасць выбаршчыкаў у акрузе, чым мацнейшая няроўнасць пры зборы подпісаў для вылучэння кандыдата.

Так, каб стаць кандыдатам у дэпутаты ў Полацкі райсавет неабходна назбіраць ад 16 да 20 подпісаў, г.зн. роўна 1% ад колькасці выбаршчыкаў у кожнай акрузе, а кандыдатам у Верхнядзвінскі райсавет (у сярэднім 600 выбаршчыкаў у акрузе) - 10 подпісаў, але ўжо 1,7%, ў Шаркаўшчынскі (350 выбаршчыкаў у акрузе) - мінімум 2,8%, а ў Расаніскі (270 выбаршчыкаў у акрузе) ужо 3,7%.

Таму можна сцвярджаць пра тое, што есць элемент дыскрымінацыі жыхароў, як мінімум 17 сельскіх раёнах Віцебскай вобласці, якія жадаюць стаць кандыдатамі ў дэпутаты раённых Саветаў дэпутатаў.

Роза Громава