Сваё выступленне яна пачала з асноўнага і набалелага для ўладаў пытання - выбараў. Як адзначыла чыноўніца, 25 лютага 2024 года ў Беларусі ўпершыню ў гісторыі пройдзе Адзіны дзень галасавання, калі будуць адначасова абірацца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў дэпутатаў.
“Да гэтай падзеі трэба паставіцца вельмі сур'ёзна. Мы павінны разумець, што менавіта ад нас залежыць, хто будзе абраны ў парламент, хто ў далейшым будзе прымаць важныя для краіны рашэнні, працаваць на карысць кожнага грамадзяніна Беларусі. Вы бачыце, што цяпер вельмі напружаная сітуацыя ва ўсім свеце і яе "падаграваюць", у тым ліку, розныя інтэрнэт-каналы, якія распаўсюджваюць ілжывую інфармацыю. Мы павінны ўмець аналізаваць інфармацыю, не паддавацца на правакацыі.
Калі будзем адзіныя ў адстойванні агульных інтарэсаў, у сваім жаданні жыць пад мірным небам, працаваць на балазе сваёй краіны, то ніякія вонкавыя пагрозы нам не страшныя”, - сказала Вера Цяліца напрыканцы свайго звароту да глыбоцкіх камунальнікаў.
Вонкавыя пагрозы ім не будуць страшныя, а вось для простага народа ўнутраныя яшчэ страшнейшыя, бо яны іх сапраўды адчуваюць.
Вольга Мікуліч