Сапраўды, на членаў выбарчых камісій накладае забарона артыкул 37 Выбарчага кодэкса РБ, які ўстанаўлівае, што асобы, якія ўваходзяць у склада камісіі, не маюць права прымаць удзел у агітацыі за або супраць кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, за або супраць законапраекта або іншага пытання, вынесенага на рэферэндум, за або супраць адклікання дэпутата.
Артыкул 36 указанага Кодэкса прадугледжвае, што паўнамоцтвы асобы, якая ўваходзіць у склада камісіі, спыняюцца органамі, якія ўтварылі камісію, пры парушэнні гэтай асобай патрабаванняў Выбарчага кодэкса або сістэматычным невыкананні ім сваіх абавязкаў. Г.зн. на ўдзел у агітацыйнай кампаніі Мацкевіча Віцебскі аблвыканкам і АблСавет дэпутатаў абавязаны былі вывесці з склада камісіі.
«Просім правесці праверку па прыкметах наяўнасці ў вышэйапісаных дзеяннях сябра Віцебскай абласной выбарчай камісіі па рэферэндуме Мацкевіча У.А. парушэнні патрабаванняў арт.37 Выбарчага кодэкса. У выпадку ўстанаўлення фактаў парушэння норм Выбарчага кодэкса прыняць меры па спыненні паўнамоцтваў названага члена камісіі» - запісана ў прасілі часткі петыцыі.
Аднак, ні кіраўніцтвам Віцебскага аблвыканкама, які фармаваў камісію, ні кіраўніцтвам самой камісіі парушэнняў закона Мацкевічам не было ўстаноўлена.
“Вывучыўшы тэкст, размешчаны ў газеце “Витебские вести”, мяркуем, што выступ Мацкевіча Валяр'яна Альбіновіча не з'яўляецца агітацыяй “за” ці “супраць” пытання, вынесенага на рэферэндум. Разам з тым, сябра Віцебскай абласной камісіі па рэферэндуме Мацкевіч В.А. папярэджаны аб неабходнасці захавання выбарчага заканадаўства, у тым ліку і ў частцы забароны правядзення агітацыі членамі камісіі” – паведаміў намеснік старшыні камісіі Вячаслаў Хрол.
“Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, разгледзеўшы Ваш зварот, паведамляе наступнае. Па выкладзеных у звароце фактах парушэнняў выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь Мацкевічам В.А., членам Віцебскай абласной камісіі па рэферэндуме, не ўстаноўлена” - сцярджае начальніца Галоўнага ўпраўленя ідэалагічнай работы аблвыканкама Марына Навіцкая.
Павел Жукаў