«Мне балюча за сваю краіну. Гэтае полымя гарыць у памяць пра маіх продкаў. Мой дзед гарэў у танку ў 44-м годзе, разам з украінцам і рускім. А зараз я з жахам адчыняю стужку навінаў, і бачу, што расейскія «Іскандэры» едуць па Калінкавічах, а над маёй роднай хатай у Мар’інай горцы ўсю ноч ляцелі расейскія бамбардзіроўшчыкі ў бок Украіны. Як гэта такое можа быць у нашай Беларусі? Скажыце, ці гэта магчыма, каб беларусы ўдзельнічалі ў гэтай братазабойчай вайне, як так? Мае слёзы на знак салідарнасці з расейскімі і ўкраінскімі маці капаюць у гэтае полымя. А заўтра што – я па сваім дзіцяці буду плакаць? Калі нехта з украінцаў думае, што ў Беларусі ёсць хоць адзін чалавек, які за вайну, то вы памыляецеся! У нас такіх няма… Таму я і пішу гэтае відэа», -- кажа Жанна Жалевіч у сваім відэазвароце.
Напрыканцы жанчына кажа, што дабро мусіць перамагчы, а тыя, хто былі сябрамі, застануцца імі, нягледзячы на любыя нягоды. І зварот Жанна Жалевіч завяршае словамі «Слава Украіне!» і «Жыве Беларусь!»
Юлія Іваноўская
Нядзеля, 27 Люты 2022
Жыхарка Віцебску запісала антываенны відэазварот каля Вечнага агню
Жанна Жалевіч праз Фэйсбук звярнулася да ўсіх неабыякавых людзей, якія не падтрымліваюць вайну супраць Украіны. Яна прыйшла на плошчу Перамогі, каб нагадаць, што беларусы не павінны падтрымліваць «братазабойчыя войны».
Апублікавана ў
Выбары
Тэгі: