Панядзелак, 03 Жнівень 2020

20 натхняльных фота зь мітынгу ў падтрымку Ціханоўскай у Віцебску

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)
На мітынгу ў парку Мазурына ў Віцебску На мітынгу ў парку Мазурына ў Віцебску

У нядзелю 2 жніўня ў Віцебску адбыўся мітынг у падтрымкі кандыдаткі на прэзыдэнцтва Сьвятланы Ціханоўскай. Митынг быў зладжаны яе даверанымі асобамі і валянтэрамі каманды. Імпрэза прайшла ў парку імя Савецкай арміі ў Мазурыне і сабрала больш за паўтысячы ўдзельнікаў.

Са сцэны выступілі давераная асоба Ціханоўскай у Віцебскай вобласьці Тацяна Севярынец, блогерка («Настоящая Беларусь») Алена Янушкоўская, валянтэры штабу Аляксей Саламаненка, Аляксандар Якушкоў ды іншыя.

«Вольным мікрафонам» на сустрэчы мог скарыстацца кожны ахвотны. Гэтак, мужчына ў блакітным бэрэце і са сьцягам паветрана-дэсантных войскаў (2 жніўня – Дзень дэсантнікаў) заявіў, што «дэсантнікі ніколі ня пойдуць супраць свайго народу».

Пляцоўка, на якой праходзіў мітынг, была агароджаная мэталёвымі рамкамі, уздоўж якіх стаялі сэк’юрыці. За агароджай прагульваліся міліцыянты ў цывільным. Затрыманьняў у гэты дзень не было.

Фота: Слава Л.