“Адразу патлумачу, чаму менавіта зь імі (“Гавары праўду!”). У мінулую прэзыдэнцкую кампанію я галасавала за Тацяну Караткевіч, з тых часоў адсочваю дзейнасьць яе і калегаў і знаходжу вельмі блізкіх па духу людзей”, – удакладніла Натальля.
“Хачу зрабіць выклік і стаць “каралевай інтэрнэту”, зьняпраўдзіўшы старыя догмы”, – дадае актывістка.
“Я – індывідуальны прадпрымальнік з адукацыяй пэдагога і жыцьцёвым досьведам шматдзетнай маці. Таму любая праблема ў кожнай вобласьці мне да болю знаёмая: хоць паборы ў школе, хоць падаткі, хоць прафіляктыка правапарушэньняў, хоць правасудзьдзе…” – піша Натальля Шарыпа.
“Што рабіць і як вырашаць? Ведаю адзін сакрэт: трэба для пачатку пачаць рабіць, а не шукаць апраўданьняў, чаму гэта немагчыма”, – упэўненая Натальля.
Як паведамілі naviny.by, грамадзкая кампанія “Гавары праўду” вылучыць на выбарах у Палату прадстаўнікоў да 50 кандыдатаў.
Зьміцер Міраш