Кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе № 18 Аляксея Гаўруцікава выклікалі ў РАУС Першамайскага раёну Віцебску і вярнулі рэчы, канфіскаваныя 30 жніўня падчас вобшуку аўтамабіля, на якім ён вяртаўся зь Менску: “Учора, 4 верасьня, мяне запрасілі на размову ў Першамайскі РАУС Віцебску. Маёр міліцыі Сяргей Касаткін паведаміў, што рэчы ў мяне былі канфіскаваныя незаконна, і вярнуў мне іх. Вярнулі і “Народную праграму”, і дыскі дачкі Алісы, і дакумэнты кандыдаткі Алены Фаміной.
“Супрацоўнік РАУС таксама патлумачыў мне, што ў дачыненьні да супрацоўнікаў ДПС і міліцыі зараз нібыта вядзецца пракурорская праверка, і пажадаў посьпеху на выбарах. Дарэчы, асобнік “Народнай праграмы”, які мне вярнулі ў аддзяленьні, я пасьпеў выкарыстаць у тэледэбатах 4 верасьня, паказаўшы яго тэлегледачам”, – распавёў “Дыялёгу” Аляксей Гаўруцікаў.
Крыніца: Дыялёг Online газэта