Крымінальная справа супраць ксяндза Анджэя Юхневіча OMI: яго пераводзяць з ІЧУ у СІЗА
Каталіцкі святар Анджэй Юхневіч, пробашч шумілінскай парафіі Маці Божай Фацімскай, быў затрыманы 8 траўня. Разам з ім затрымалі і ксяндза Паўла Лемеха. Абодвух 10 траўня асудзілі за несанкцыянаванае пікетаванне. Ксёндз Павел выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту, а ксёндз Анджэй ужо два месяца застаецца за кратамі.
Сілавікі шукалі сустрэчы са ксяндзом Вячаславам Барком, і прыходзілі да ягонага бацькі
Супрацоўнікі міліцыі 25 лістапада прыйшлі да бацькі каталіцкага святара Вячаслава Барка, які жыве ў Мёрах Віцебскай вобласці. Яго апытвалі ў сувязі з удзелам святара ў відэа для канала «Хартыя-97» «Беларускі святар распавёў, калі падзе рэжым Лукашэнкі», апублікаваным два месяцы таму. Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія».
Былы віцебскі ксёндз, вымушаны з’ехаць праз пераслед, служыць па-беларуску ў Кракаве
«Хрысціянская візія» паведамляе, што 10 кастрычніка ў Кракаве адбылася першая беларуская імша, якую адслужыў ксёндз Андрэй Вашчук. У Віцебску ён быў пробашчам парафіі Святога Духа, але быў вымушаны з’ехаць з Радзімы праз палітычны пераслед: Андрэя Вашчука тройчы асудзілі па адміністрацыйных артыкулах і пагражалі крымінальным пераследам. Апошні суд па адміністрацыйным артыкуле прайшоў тады, калі ксёндз Андрэй ужо знаходзіўся за мяжой.
Ксяндза Вячаслава Барка зноў выклікалі ў СК. Прызначылі 11 экспертыз відэаблогу
29 студзеня пробашча расонскага касцёла ксяндза Вячаслава Барка зноўку выклікалі ў следчы камітэт. Следчыя прызначылі яшчэ 11 экспертыз відэаблога, які вядзе святар. Пад увагу СК трапілі 8 відэаролікаў, перадае Беларускае Радыё Рацыя.
Ксяндза Вячаслава Барка ўтрымліваюць у віцебскім СІЗА
3-га снежня ў судзе Расонскага раёну пробашча мясцовай парафіі ксяндза Вячаслава Барка асудзілі да 10 сутак арышту. Святара прызналі вінаватым у правапарушэнні паводле артыкулу 17.10 КаАП («Прапаганда або публічная дэманстраванне і (або) распаўсюд нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі»). Вячаслаў Барок адбывае пакаранне ў СІЗА-2 Віцебску, перадае Беларускае Радыё Рацыя.