Пытанні тычыліся таго, ці ўжывае ксёндз Вячаслаў алкаголь і наркотыкі, ці мае маёмасць. Міліцыю таксама цікавіла, калі ён вернецца ў Беларусь.
Ксёндз Вячаслаў Барок — вядомы каталіцкі святар, аўтар ютуб-канала «Ксёндз Барок». Улетку 2021 года ён быў вымушаны выехаць з Беларусі ў Польшчу ў сувязі з пераследам, якому падвяргаўся з боку рэжыму Лукашэнкі. Цяпер ён кіраўнік Беларускай каталіцкай грамады ў Варшаве, якая дзейнічае пры касцёле Святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў.