Згодна з мататэрыяламі справы, у жніўні, кастрычніку і лістападзе 2020 году Расціслаў Чаховіч разам з іншым чалавекам нанеслі фарбай з аэразольных балончыкаў надпісы на кіёск і прыпынак, размешчаныя ў Віцебску на вуліцы Яроменкі, і на сцены трох гаражоў на вуліцы Лазо.
На думку следчых, сваімі дзеяннямі маладыя людзі ўчынілі псаванне маёмасці і прычынілі прадпрыемствам маёмасную шкоду.
Пры вынясенні рашэння суд прызнаў, што надпісы не мелі палітычнага і пратэставага характару.
Неўзабаве справа другога ўдзельніка флэш-мобу будзе разгледжаная ў адным з судоў Віцебску.