Аўторак, 05 Май 2020

Віцебскі суд прызнаў экстрэмісцкімі 10 паблікаў «ВКонтакте»

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь аднавіла сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, дадаўшы туды 10 інтэрнэт-супольнасьцяў расейскай сацыяльнай сеткі «ВКонтакте», 12 фотаздымкаў, 3 відэароліка, 1 аўдыё і 1 верш. Экстрэмісцкімі гэтую інфармацыю прызнаў суд Кастрычніцкага раёну Віцебску.

Рашэньне суду Кастрычніцкага раёну аб прызнаньні інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі было прынятае 1 красавіка 2020 году. Законную моц яно набыло 17 красавіка.

Паводле рашэньня суду, экстрэмісцкімі зьяўляюцца паблікі сацыяльна сеткі «УКантакце»: «А.С.А.В. Злая молодежь«, »World of History«, »Отходы общества«, »Мизантроп«, »Белый фронт«, »Героическая молодежь«, »Против системы Аgainst the sistem«, »Контур гуся«, »Uber alles«, »Кровь Севера«.

Акрамя таго, экстрэмісцкімі суд прызнаў 12 фотаздымкаў, 3 відэароліка, 1 аўдыё і 1 верш.

Азнаёміцца з поўным пералікам экстрэмісцкіх матэрыялаў можна на афіцыйным сайце Міністэрства інфармацыі РБ.

Зьміцер Міраш