Празь незалежныя медыі доктар раскрытыкаваў мясцовыя ўлады за марнатраўства і няздольнасьць зарганізаваць належнае мэдычнае абслугоўваньне.
Паводле Ігара Паснова, адна з “болевых кропак” у службы аховы здароўя Віцебску – высокі ўзровень анкалягічных захворваньняў. І пры гэтым спынілі будаўніцтва другога корпусу анкалягічнага дыспансэру: “Калі былі выбары, туды паставілі кран, маўляў, яны пачынаюць штосьці рабіць, а цяпер яго ўжо прыбралі. А хірургічныя хворыя пасьля цяжкіх апэрацыяў ляжаць у калідорах, бо бракуе месцаў”.
Пасьля агучваньня крытыкі, да доктара і ягонага кіраўніцтва на працу пачалі прыходзіць “людзі ў цывільным” і спрабаваць запалохаць. У выніку лекара звольнілі. Ігар Пастноў стаў на ўлік у цэнтры занятасьці, адкуль яго скіравалі на працу ў тую ж паліклініку: “Атрымалася, што цягам содняў маё працоўнае месца доктара-пэдыятара зьліквідавалі”.
Крыніца: БелСат