На пачатку адбыўся кантэнт-аналіз мясцовых СМІ. Разглядаўся матэрыял, аналізаваўся, а потым журналісты дзяліліся меркаваньнямі пра артыкулы.
Вялікая частка сэмінару была адведзеная на разгляд жанраў журналістыкі. Зацікаўленасьць у прысутных выклікаў рэпартаж. Трэнэры падрабязна расказалі пра этапы яго падрыхтоўкі і прапанавалі ў групах распрацаваць плян работы над рэпартажам па любой з актуальных тэмаў. Пасьля гэтай працы шмат хто з пачаткоўцаў з упэўненасьцю сказаў, што абавязкова ў хуткім часе зробіць свой першы рэпартаж.
Яшчэ адной тэмай, якая разглядалася на сэмінары, было напісаньне артыкулаў для інтэрнэт-выданьняў. Журналісты разьбіраліся, у чым нататкі і артыкулы ў інтэрнэце адрозьніваюцца ад газэтных. Закранулі і крытэры вызначэньня якасьці і эфэктыўнасьці апублікаваных матэрыялаў.
Таксама Аляксандар Коктыш і Аляксандар Класкоўскі распавялі, як правільна працаваць з крыніцамі інфармацыі, і зьвярнулі ўвагу на этычныя моманты ў журналістыцы.
Аляксандар Класкоўскі напрыканцы распавёў пра тое, чым аналітычная журналістыка адрозьніваецца ад прапагандысцкай. На разьвітаньне арганізатару сэмінару і галоўным рэдактарам падараваў сваю кнігу “Уключы мазгі і не дзяўбі іх іншым, або Як пісаць аналітыку”.
Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў