31 жніўня суд Глыбоцкага раёна разбіраў справу мясцовага жыхара Дзмітрыя Васюковіча, абвінавачанага паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага Кодэкса. Суддзя Андрэй Тарачевіч прыгаварыў земляка да пакарання ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць тэлефон асуджанага як сродак здзяйснення злачынства.
Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, 2 сакавіка 2022 г. Дзмітрый Васюковіч у сацсетках размясціў тэкст, прызнаны абразнлівым у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Як паведамляе сайт Вярхоўнага суда, падчас разбіральніцтва асуджаны прызнаў сваю віну.
Алег Багушэвіч